Ізраільскія закладнікі так і не вызваленыя, а сітуацыя ў Сектары Газа па-ранейшаму напружаная.

Да таго ж адбываецца абвастрэнне канфлікту на ліванскай мяжы, – распавяла грамадзянка Ізраіля, якая нарадзілася і жыла ў Беларусі Наталля Эльман:
– У нас да гэтага часу працягваецца вайна. Адзінае, што скарацілі колькасць ваюючых салдат у Газе, частку іх вывелі, засталіся толькі самыя баявыя часці. Майго мужа таксама вывелі, праўда толькі да траўня, таму што на травень ён ужо атрымаў позву па надзвычайным становішчы. Гэта ўжо будзе на поўнач, гэта значыць вайна з Ліванам.
Палестына-ізраільскі канфлікт ідзе фактычна паўгады. Ён пачаўся з тэрарыстычнай атакі ХАМАС на ізраільскай тэрыторыі 7 кастрычніка мінулага года. У палоне тэрарыстычнай групоўкі застаецца звыш 100 ізраільскіх грамадзянаў.
Беларускае Радыё Рацыя






