Беларуская дэмакратычная дэлегацыя правяла шэраг сустрэч у Злучаных Штатах.

У Вашынгтоне прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці — Валер Кавалеўскі, Вольга Гарбунова і Таццяна Хоміч — кансультаваліся з Дзярждэпартаментам, Кангрэсам, дыпламатамі і экспертамі. Вынікі сустрэч агучыў кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супольнасці Валер Кавалеўскі:
– Візіт быў першы падчас другой адміністрацыі Дональда Трампа. На нас звяртаюць па-ранейшаму ўвагу, нас запэўнілі ў тым, што Беларусь застаецца прыярытэтам у пытаннях падтрымкі правоў чалавека і прасоўвання дэмакратыі, што тэма вызвалення палітычных зняволеных застаецца актуальнай, што Злучаныя Штаты працягнуць сваю працу над гэтым пытаннем.
У межах візіту прайшлі кансультацыі ў Кангрэсе ЗША і брыфінгі для еўрапейскіх дыпламатаў ды сустрэчы з экспертамі з Атлантычнай рады і Інстытута Квінсі. Паводле прадстаўнікоў дэлегацыі, падобныя кантакты з’яўляюцца неабходнымі, каб беларуская тэма заставалася на парадку дня міжнароднай палітыкі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота Валера Кавалеўскага