BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская дыяспара сустрэлася з Паўлам Латушкам у Беластоку

У беластоцкім Хабе «Новая Зямля» адбылася сустрэча з Паўлам Латушкам, намеснікам кіраўніцы Кабінета і кіраўніком НАУ (Народнага Антыкрызіснага Упраўлення).

Прадстаўнікі беларускай дыяспары змаглі задаць палітычнаму дзеячу свае набалелыя пытанні:

– Гэта і моўнае пытанне, гэта і бяспека. Гэта інфармацыйны такі цэнтр дапамогі ўцекачам, якія сюды прыязджаюць па палітычных мэтах.

– Некалькі пытанняў ёсць пра тое, як мы можам змяніць будучыню, што мы можам зрабіць разам. Абавязкова трэба аб’ядноўвацца.

Першае – гэта беларускамоўнае навучанне, але з гэтым цяжка па заканадаўстве. Другое – гэта бяспека, самае важнае – гэта легалізацыя беларусаў тут. Але мы неяк самі сабе радзім.

Уражаннямі ад сустрэчы з беларускай дыяспарай падзяліўся і сам Павел Латушка:

–  Гэта шмат чаго каштуе, гэта сапраўды важна, што 90 адсоткаў, 95 было звязана з тым, што трэба рабіць, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі, каб вярнуцца нам дамоў. Гэта вельмі матывуе. Беларусы перажываюць за сваю Бацькаўшчыну, Радзіму. Гэта не азначае, што няма праблемаў, хаця мы, канешне, аддаем належнае польскім уладам, што з усіх еўрапейскіх краінаў у Польшчы створаны найлепшыя ўмовы для знаходжання беларусаў. Пытанні і праблемы ёсць, мы з імі прыходзім да ўладаў, і яны стараюцца іх вырашаць.

Падчас сустрэчы з Паўлам Латушкам удзельнікі сустрэчы агучылі  пытанні, праблемы і пажаданні, якія будуць перададзены пры сустрэчы з ваяводам Падляшскага ваяводства. Сярод іх – легалізацыя, беларуская мова ў мясцовых школах і бяспека на фоне пагрозаў рэжыму Лукашэнкі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара