BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская праца на палях міжнародных арганізацый

Праца на палях міжнародных арганізацый і іх перспектывы. Пра магчымасці кажуць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы падрыхтуе даклад па сітуацыі ў Беларусі, ён мае вызначыць ролю еўрапейскіх мясцовых і рэгіянальных органаў улады ў абароне і падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў.

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Удзел беларусаў у працы міжнародных структур дае магчымасць выказацца аб праблемах, кажа удзельнік дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў кангрэсе Юрась Губарэвіч:

– Пытанні і праблемы, якія хвалююць людзей. У першую чаргу, канешне, тых, хто выехаў з Беларусі, знаходзіцца як раз у краінах, якія ўваходзяць у Раду Еўропы. Але і беларусаў, якія застаюцца ў Беларусі. Там праблемаў хапае. Там асноўная праблема – гэта адсутнасць мясцовага самакіравання, пра што неаднаразова гаворым на сесіях Кангрэса, гаворым, што мы рыхтуем альтэрнатыўныя прапановы, законапраекты, усё тое, што пры дапамозе Кангрэса праходзіць праз міжнародную экспертызу.

Кантакты і праца у рамках Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы развіваюцца па розных напрамках, заўважае сябра Каардынацыйнай Рады Юрась Губарэвіч:

– У нас вельмі шчыльныя сувязі як з кіраўніцтвам Кангрэса рэгіянальных і мясцовых уладаў, сакратарыятам, так і з асобнымі дэлегацыямі. Вось літаральна ў часе апошняй сесіі мы правялі сумесныя сустрэчы з дэлегацыяй Бельгіі, а таксама Германіі, дамовіліся на бліжэйшы час на сустрэчу ў анлайн-фармаце з дэлегацыяй Польшчы. Да гэта былі таксама іншыя камунікацыі.

Упершыню Бюро Кангрэса прыняло рашэнне аб падрыхтоўцы асобнага даклада па сітуацыі ў Беларусі. Ён называецца «Роля мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні». Такое рашэнне прынялі на 50-й сесія Кангрэса, якая напачатку красавіка праходзіла ў Страсбургу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Юрася Губарэвіча.