Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз выступіў з крытыкай Польшчы напярэдадні яе старшынства ў Еўразвязе ў першай палове 2025 года. Ён абвінаваціў Варшаву ў “надуванні шчок”, эскалацыі напружанасці ў Еўропе, а таксама беларуса- і русафобіі.

Глаз адзначыў, што ў прыярытэтах Польшчы няма месца для нармальных адносін з суседзямі, якія маглі б стаць альтэрнатывай росту канфрантацыі. Замест гэтага, па яго словах, Варшава павялічвае асігнаванні на вайсковую прамысловасць і праводзіць “дэструктыўную дзейнасць” у інфармацыйнай і кіберпрасторы.
Прадстаўнік МЗС таксама асудзіў спробы Польшчы ўплываць на ўнутраныя справы Беларусі і падкрэсліў, што ўсе праблемныя пытанні павінны вырашацца за сталом перамоў. Напрыканцы Глаз заявіў, што падчас старшынства ў ЕЗ Польшча можа выкарыстоўваць “драматычную беларуса- і русафобію” як інструмент, што можа прывесці да некантралюемай эскалацыі ў Еўропе.
Беларускае Радыё Рацыя






