Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “працягвае гібрыдную агрэсію супраць суседніх дзяржаў”, тым самым ён “прыводзіць да ўскладненняў і абмежаванняў міжчалавечых кантактаў беларусаў з грамадзянамі дзяржаў — членаў Еўрапейскага Звяза”. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі прэс-службы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па выніках праведзенага 4 лістапада пасяджэння ў сувязі з закрыццём мяжы з Літвой.

Аб’яднаны пераходны кабінет “успрымае з разуменнем рашэнне ўрада Літвы” і “заклікае захоўваць і пашыраць магчымасці грамадзянам Беларусі перасякаць мяжу з ЕЗ”.
“Адначасова [АПК] выступае за неабходнасць эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай прымусіць яго змяніць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку”, — гаворыцца ў каментарыі.
Падкрэсліваецца, што “ўсю паўнату адказнасці за сітуацыю, якая склалася на межах Беларусі з краінамі ЕЗ, нясе выключна рэжым Лукашэнкі і яго спецслужбы”.
“Аб’яднаны пераходны кабінет працягне камунікацыю з прадстаўнікамі дзяржаўі— членаў Еўрапейскага Звяза з мэтай адвакацыі правоў беларусаў, асабліва для захавання магчымасцяў для мабільнасці.— адзначае АПК.






