BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія добраахвотнікі змогуць праходзіць рэабілітацыю ў медустановах Чэхіі

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага камітэта па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук сустрэўся з намеснікам міністра, кіраўніком аддзела абароннай палітыкі і стратэгіі Мінабароны Чэхіі Ян Йірэшам. Сустрэчу суправаджаў Офіс беларускіх дэмсіл у Чэхіі.

Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва паміж Прадстаўніцтвам АПК па абароне і Мінабароны Чэхіі, праблемы рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку ў сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны, а таксама праблему нелегальных мігрантаў, з дапамогай якога рэжым Лукашэнкі сумесна з Расеяй атакуе межы Еўразвязу.

Кабанчук звярнуўся з просьбай прадаставіць магчымасць для беларускіх добраахвотнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны праходзіць лячэнне і рэабілітацыю ў медыцынскіх установах Чэхіі. Намеснік міністра абароны Чэхіі заявіў, што чэшскі бок не супраць такой дапамогі беларусам.

Беларускае Радыё Рацыя