BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі

Беларускія дыяспары праводзяць мерапрыемствы і акцыі салідарнасці з палітзняволенымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

Мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі. Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Помслівы рэжым працягвае сваё лапы і за мяжу. Яшчэ нядаўна КДБ зладзіла выкраданне Васіля Верамейчыка, ваяра і сумленнага беларуса.

Мы не можам маўчаць, таму мы выходзім, далучайцеся:

 07.12.2024 (субота)

Уроцлаў, Польшча, лісты салідарнасці, ад 13:00 да 16:00,Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, ul. Kościuszki 35A (#54 на дамафоне)

 08.12.2024 (нядзеля)

 Вільня, Літва, 12:00, акцыя на плошчы Вінцэса Кудзіркі / Vinco Kudirkos aikštė,

 Беласток, Польшча, 15:00, skwer Wolnej Białorusi 1, кансулят РБ 

 Гданьск, Польшча, 13:00, Długi Targ 13

 Шчэцін, Польшча, 15:00, plac Solidarności

 10.12.2024 (аўторак)

 Варшава, Польшча, 14:00, помнік Каперніку/ pomnik Mikołaja Kopernika

19:00, адкрыццё выставы «Пачуцці», дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Рыга, Латвія, 19:00, Masa Studija, Elizabetes iela 67

Лондан, Вялікабрытанія,  17:00, London South Bank University Keyworth Centre, Keyworth Street, London SE1 6NG

 12.12.2024 (чацвер)

 Брусэль, Бельгія, 09:00, Выстава “Незламаныя”, прысвечаная беларускім палітвязням, на пешаходнай зоне каля Еўрапарламента

МЫ – ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!

Паводле прэс-рэлізу