
Да асноўнага дня так званых выбараў дыяспары рыхтуюць акцыі, паколькі беларусы замежжа афіцыйна не могуць галасаваць у межах нібы электаральнай кампаніі. Народныя Амбасады Беларусі будуць мець цэнтралізаваную праграму, у той жа час самі беларусы ў розных краінах могуць ініцыяваць уласныя дзеянні, — распавёў прадстаўнік беларускай дыяспары ў Нямеччыне, палітык Міхаіл Рубін:
— На жаль, не толькі ў нашым месце ці ў нашай краіне, але і ў усіх беларусаў, што жывуць па ўсім свеце, адабралі асноўны механізм, дзе можна было выказаць сваю волю і выказаць канкрэтныя пажаданні адносна выбараў ці так званых „нявыбараў“. Нас пазбавілі права галасавання, таму ў нас засталося вельмі мала магчымасцей рэальна ўплываць на сітуацыю.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Міхаіл Рубін падагульніў, што пасля зімовых святаў уся дзейнасць беларускай дыяспары ў студзені ў Нямеччыне будзе пераважна звязаная з тэмай так званых выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя