Такія пасылкі да іх дастаўкі або ўручэнне фізічным асобам мусяць даставіць у месцы правядзення кантролю. Таксама пад кантролем мытнікаў апынуцца і «іншыя тавары, у іх ліку рэчывы і матэрыялы, за незаконнае перамяшчэнне якіх праз дзяржаўную мяжу ў Беларусі прадугледжваецца крымінальная адказнасць», паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
Цяпер у Беларусі разглядаюць пытанне ўзмацнення адказнасці за незаконнае выкарыстанне беспілотнікаў, ажно да крымінальнай адказнасці, паведамляе афіцыйная газета Гомельскага гарвыканкаму «Гомельскія ведамасці»