BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларускія палітвязні – закладнікі геапалітычнай сітуацыі”

Беларускія палітвязні – закладнікі геапалітычнай сітуацыі, у якой удзельнічаюць не толькі Беларусь і ЗША, але і іншыя краіны. Такі погляд агучыла экспертка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова. Яна падзялілася сваім меркаваннем, чаму вызваленне палітзняволеных не адбываецца так хутка, як чакалася.

Настасся Касцюгова
Настасся Касцюгова

– Я думаю, што гэта вынік таго, што ўся гэтая здзелка па палітзняволеных – не праваабарончая здзелка. Гэта шмат разоў ужо абмяркоўвалася, што ЗША скарысталіся гэтай праваабарончай тэматыкай для таго, каб рашаць свае пытанні ў рэгіёне, звязаныя з вайной ва Украіне. Так як да гэтага ўсяго падвязаная сітуацыя з вайной ва Украіне, а значыць і ў тым ліку дзеянні Расеі, дзеянні Беларусі ў гэтым плане, у плане бяспекі, гэта заўжды будзе мець рызыку ставіць на паўзу і не рухацца кудысьці далей. Таму што на стале ляжыць пытанне не толькі тое, якое хвалюе нас, і яно там не першаснае, на жаль.

На думку Наcтассі, сітуацыю ўскладняюць і  няпростыя стасункі ўлады Беларусі з краінамі-суседзямі, найперш – Літвой і Польшчай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя