Акцыя праходзіла ў Бруселі.

Марш салідарнасці з украінцамі, у якім прынялі ўдзел каля 7000 чалавек розных нацыянальнасцяў, завяршыўся мітынгам на адной з плошчаў брусельскай сталіцы, кажа арганізатар беларускай часткі марша Зміцер Піменаў:
– Было шмат мегафонаў, арганізоўвалі такія крычалкі з патрабаваннем дапамагчы Украіне зброяй. Нагадвалі жыхарам Еўропы, што мір ва Украіне гэта значыць мір у Еўропе. Нашай місіяй было не проста падтрымаць салідарнасць з Украінай, але і нагадаць палітыкам, што іхная абыякавасць вядзе да трэцяй сусветнай вайны.
Паводле Зміцера Піменава, са сцэны гучалі прамовы на розных мовах. Акрамя ўкраінскіх на акцыі луналі беларускія, польскія, літоўскія, эстонскія, грузінскія сцягі. У беларусаў былі выразныя лозунгі, таму на мітынгу сталі асобным шыхтам, каб лозунгі былі відаць.


Беларускае Радыё Рацыя






