Беларусы Бельгіі выйшлі з пікетам да лукашэнкаўскай амбасады ў Брусэлі. Такім чынам яны захацелі выказаць салідарнасць з суайчыннікамі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ва ўмовах так званай спецыяльнай выбарчай аперацыі.

Гаворыць арганізатар пікету – Зміцер Піменаў:
-Сваім пікетам мы хочам паказаць, што мы ў эміграцыі падтрымоўваем тых, хто супраць гэтай электаральнай афёры. Супраць гэтага выбарчага фарсу. Галоўным плакатам нашай акцыі было: “Бязвыбары – гэта дурыбары”. Разам з гэтым мы трымалі плакаты ў падтрымку нашых палітзняволеных, у падтрымку тых журналістаў, якія сядзяць за кратамі. Таксама, зразумела, мы падтрымоўвалі Украіну.
Па словах удзельнікаў пікету, супрацоўнікі амбасады выходзілі з будынку, здымалі твары ўдзельнікаў, а таксама складалі свае скаргі да паліцыі. А мясцовыя жыхары бельгійцы наадварот усяляк выказвалі сваю з імі салідарнасць і жадалі хутчэйшай перамогі.
Цалкам матэрыял:


Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






