BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы будуць у складзе Падляшскага Сейміку

На выбарах у Сеймік Падляшскага ваяводства перамагла партыя «Права і справядлівасць», якая набрала 43,47 адсотка галасоў.

Другое месца – з вынікам 22,75%. – здабылі кандыдаты ад Грамадзянскай кааліцыі. Выбарчы подыум запоўніла «Трэцяя Дарога» (PSL і Polska 2050), за якую прагаласавала 16,45 працэнта выбаршчыкаў у рэгіёне. Наступныя месцы дасталіся камітэту Канфедэрацыя і непартыйныя самаўрадаўцы – 9,95% працэнтаў і Лявіцы – 3,43% галасоў.

Грамадзяне для грамадзян набралі 1,92 працэнта

Склад радных да Сейміку Падляшскага Ваяводства

У выбарчай акрузе горада Беластока гэта Артур Касіцкі, Томаш Мадраш, Багуслаў Дэмбскі, Лукаш Назарка, Лукаш Пракорым, Ганна Аўгустын, Караль Пілецкі.

Аўгустоўскі павет, Сейненскі павет, Сувальскі павет, Сакольскі павет, Манецкі павет і горад Сувалкі будуць прадстаўляць: Павел Унукоўскі, Лешэк Дэц, Веслава Бурнос, Рафал Супіньскі, Цэзары Цесьлюкоўскі, Багдан Дыюк, Анна Нашкевіч і Вальдэмар Кватэрскі.

Марэк Ольбрысь, Адам Сексьціньскі, Ванда Мечкоўска, Бернадэта Крыніцка, Войцех Грахоўскі і Яцэк Пярунэк былі абраны прадстаўнікамі паветаў Граева, Кольна, Ломжа, Замброва і горада Ломжа.

Ад Бельскага, Сямятыцкага, Высока-Мазавецкага, Гайнаўскага і Беластоцкага паветаў будуць: Кшыштаф Громка, Лукаш Сякерка, Марэк Маліноўскі, Роберт Яблоньскі, Станіслаў Дэрэгайла, Ежы Ляшчыньскі, Яраслаў Дважанскі і 2 беларусаў: Мікалай Яноўскі – шматгадовы радны-беларус, гаспадар і дзеяч сельскагаспадарчай партый PSL, ды Ігар Лукашук – радны папярэдняга склікання — беларус і дырэктар Гайнаўскага белліцэя.

Лукашук балатаваўся з Грамадзянскай Платформы і набраў 7204 галасоў, то бок 4.97%. у сваёй акрузе.

Яноўскі балатаваўся з Трэцяй Дарогі-PSL і набраў 6425 галасоў то бок 4.43% у сваёй акрузе.

Варта дадаць яшчэ, што з камітэта Трэцяй Дарогі-PSL у акрузе горад Беласток балатаваўся і стаў радным Лукаш Назарка, набраўшы 4698 галасоў, то бок 4.43% у сваёй акрузе.

У выбарах ў соймік Падляшша балатаваліся і іншыя беларусы з выбарчай акругі нумар 1 (горад Беласток).

Славамір Назарук набраў 1890 галасоў, то бок 1,78% у сваёй акрузе.

Балатаваўся з камітэту Права і Справядлівасць.

У сваю чаргу Марэк Масальскі, які балатаваўся з камітэта Грамадзянскай Платформы набраў 4503 галасы, то бок 4,24% у сваёй акрузе.

Абодва яны не сталі раднымі ваяводскага сойміку Падляшша.

Цікавей прадстаўляецца склад Сейміку калі ідзе пра дэпутатаў ад камітэтаў. Паводле папярэдніх вынікаў 15 месцаў у 30-асабовым Сейміку будзе мець ПіС, 8 – Грамадзянская Платформа і 6 – Трэцяя Дарога — PSL, ды адно – Канфедэрацыя. Пра гэта можа вырашыць гэты адзіны радны ад яе – Станіслаў Дэрэгайла, да нядаўняга віцэ-маршалак Падляшша. Аднак адкліканы праз радных ПіС з гэтай пасады, бо прадстаўляў партыю, якая з ПіСам разышлася.

Беларускае Радыё Рацыя