BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Беларусы, ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні?”

«Гэта падман, у якім мы не павінны ўдзельнічаць». Так Святлана Ціханоўская пракаментавала прапанову ЦВК, каб выбаршчыкі  плацілі за   выбары.

“Заплаціць за ўлёткі і плакаты, у якіх нахабна хлусяць аб тым, што ў нас ёсьць выбар. Заплаціць за «працу» камісій, якія фальсыфікуюць вынікі і пазбаўляюць нас права голасу. Заплаціць за выраб бланкаў і бюлетэняў, якія потым выкінуць у урну. Толькі не ў тую, якая выкарыстоўваецца для галасаваньня. Беларусы, ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні? Я думаю, адказ відавочны.

Гэта падман, у якім мы не павінны ўдзельнічаць. Таму мы прапанавалі 5 спосабаў, як кожны беларус і беларуска могуць выказаць сваю нязгоду з выбарчым фарсам» – адзначае Святлана Ціханоўская.

Сёння стала вядома, што ЦВК Беларусі адкрыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансаваньня расходаў на падрыхтоўку і правядзеньне выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасаваньня.

Беларускае Радыё Рацыя