Спартоўка і грамадская дзяячка Марына Зялёная ідзе ў Каардынацыйную Раду — каб даць голас беларускай дыяспары Грузіі і надаць словам падтрымкі рэальныя дзеянні. У траўні 2026 года выбары ў КР абяцаюць вяртанне знаёмых імёнаў — але з новымі амбіцыямі і задачамі.

Кажа Марына Зялёная:
– Я думаю, што тыя, хто зараз знаходзяцца ў Грузіі, ведаюць, што няма амаль нікога, хто можа прадстаўляць беларусаў у Грузіі недзе ў нейкім палітычным органе. І гэта, насамрэч, праблема, бо ў беларусаў у Грузіі ёсць адмысловыя цяжкасці – гэта і пашпарты, якія заканчваюцца, гэта і немагчымасць браць некаторыя даведкі і г.д.

Марына Зялёная вылучаецца ў 2026-м годзе ў зусім іншым блоку, бо блок Пракоп’ева – Ягорава сёлета байкатуе выбары ў Каардынацыйную Раду:
– Хацела бы ў любым выпадку прымаць удзел у палітычнай актыўнасці. Я пайшла са сваімі знаёмымі, са сваімі сябрамі. Зараз я пайду ад групы, якая называе сябе «Ваш голас». Я думаю, спісы вы нашыя хутка пабачыце, як і нашую праграму. А я, канешне, планую займацца справамі дыяспары, наколькі гэта магчыма, калі ты валанцёрыш.
У Грузіі, па словах Зялёнай, зараз жыве больш за 10 тысяч беларусаў, інтарэсы якіх яна і плануе прадстаўляць у Каардынацыйнай Радзе.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






