BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ўзялі ўдзел у з’ездзе кансерватыўнай моладзі Польшчы

7 снежня прадстаўнікі партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, сябра ўправы партыі Яўген Дудкін і лідар моладзі БХД Марына Кіявец, прынялі ўдзел у адкрыцці з’езда моладзі фракцыі Еўрапарламента кансерватараў і рэфармістаў.

З´езд кансерватыўнай моладзі Польшчы праходзіць у Любліне, гаворыць Яўген Дудкін:

Уздымаліся розныя пытанні, якія тычыліся кансерватараў у Еўропе, а таксама пытанняў, у тым ліку і беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Гэта пытанні экалагічныя, ёсць пытанні працаўладкавання, ці пытанні нацыянальных меншасцей, якія могуць выкарыстоўвацца ў крызісе, каб рэжым Лукашэнкі і рэжым Пуціна не выкарыстоўвалі сваю агентуру сярод мігрантаў беларусаў, ці ўкраінцаў.

Паводле Яўгена Дудкіна, удзел прадстаўнікоў партыі БХД у з´ездзе кансерватыўнай моладзі Польшчы – вельмі важны крок для інтэграцыі сябраў партыі ў еўрапейскую супольнасць.

Беларускае Радыё Рацыя