BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы правялі пікет ля амбасады Літвы

Нагодай стала забарона для былога жаўнера палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка на пражыванне ў Літве з сям´ёй і наогул у Шэнгенскай зоне. У выніку Васіль Верамейчык быў схоплены КДБ.

І гэта не першы такі выпадак, кажа  актывіст Нацыянальна-дэмакратычай платформы Анатоль Фёдараў:

-Мы хочам дамагчыся спынення дэструктыўных дзеянняў літоўскіх уладаў у адносінах да беларускіх грамадзянаў, у тым ліку да тых грамадзянаў, якім у Беларусі пагражае зняволенне і гвалт, калі яны туды будуць вернутыя. На жаль, гэта мае ўжо масавы характар з боку літоўскіх уладаў. І гэта трэба прыпыніць.

У літоўскую амбасаду быў перададзены пратэст з патрабаваннямі спыніць несправядлівыя дэпартацыі, расследаваць выпадкі пераследу і дыскрымінацыі грамадзян Беларусі, выконваць нормы міжнароднага права і спыніць ганенні па прыкмеце грамадзянства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя