Украінцы зацікаўленыя ў тым, каб на месцы сучаснага лукашэнкаўскага рэжыму паўстала саюзная і незалежная краіна, накшталт Балтыі. Таму інтарэсы Украіны, Нацыянальнай Рады і Офіса Святланы Ціханоўскай збягаюцца ў бачанні будучыні Беларусі.

Сваімі разважаннямі падзяліўся сузаснавальнік Спільнобачення – spilno.tv Валеры Драценка:
– І галоўнае – сам офіс патрабуе натрэнаванай падрыхтаванай сілы з баявым вопытам. Украіне гэтыя добраахвотнікі не так шмат і неабходныя, тым больш не ва ўкраінскіх інтарэсах іх згнаіць пад Бахмутам ці Пакроўскам. І тут інтарэсы Офіса Ціханоўскай ці Каардынацыйнай рады збягаюцца з інтарэсамі Украіны. У Лукашэнкі няшмат боездольнага войска, узброеныя сілы наўрад ці стануць на яго бок.
Валеры Драценка падагульніў, што сённяшнія беларусы ў эміграцыі здольныя знайсці сродкі на фінансаванне тысячы беларускіх добраахвотнікаў, які дапамогуць у вызваленні Беларусі ад дыктатуры пры дапамозе ўкраінскіх сілаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






