Бельгія захапіла нафтавы танкер, які належыць расейскаму «ценявому флоту». Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Тэа Франкен.

Цытата: «Без свайго ценявога флоту Пуцін не можа весці вайну супраць нявінных украінцаў. Таму мы выведзем гэтыя судны з гульні. Адно за адным. Пакуль ягоная агрэсіўная вайна не спыніцца. Няхай Бельгія і невялікая краіна, але мы адна з дзяржаў-заснавальніц NATO і Еўразвязу і разумеем сваю адказнасць».
Міністр паведаміў Reuters, што захопленае судна, імаверна, ішло пад «фальшывым сцягам і з падробленымі дакументамі».
Беларускае Радыё Рацыя






