Ініцыятыва BELPOL атрымала спісы больш за 10 тысяч членаў выбарчых камісій і назіральнікаў у Беларусі. Сцвярджаецца, што “ўсе яны былі прызначаны рэжымам яшчэ ў верасні 2024 года”, да аб’яўлення даты прэзідэнцкіх выбараў, а перад гэтым прайшлі праверкі КДБ і МУС на лаяльнасць. Цяпер жа “задзейнічаны ў чарговай фальсіфікацыі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі”.

“Ананімнасць не ўдасца захаваць нікому і за свае злачынствы па саўдзеле захопу ўлады ў краіне прыйдзецца адказаць усім”, — заяўляе BELPOL.
Падчас цяперашняга “электаральнага мерапрыемства” рэжым Лукашэнкі вырашыў не публікаваць прозвішчы членаў выбарчых камісій. Іх больш за 57 тысяч чалавек, сярод толькі 3% новых людзей.
Беларускае Радыё Рацыя