Каардынацыйная рада атрымала падтрымку гістарычнай рэзалюцыі аб прызнанні расейскай інтэрвенцыі і гібрыднай акупацыі Беларусі ад Геральдычнай рады «Пагоня», Палка Каліноўскага і асацыяцыі BELPOL. Гэтыя арганізацыі заклікалі да актыўных доўгатэрмінровых дзеянняў па вызваленні краіны.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар:
Прыняцце вось гэтай вось, скажам, дэкларацыі і распрацоўка ўсяго гэтага, гэта нядрэнна. Размежаванне паміж народам і Лукашэнкам. У будучыні гэта можа вельмі моцна спатрэбіцца. Лакаматывам у гэтым павінна быць Украіна. Пацярпела вельмі сур‘ёзна ад рэжыму Лукашэнкі. Цяпер сітуацыя ў свеце мяняецца. Выхад на вытворчыя магутнасці запланаваны ў 27-28 годзе, і мы ўпэўнены ў поўнамаштабнай вайне, гэта значыць расійскага рэжыму і беларускага рэжыму супраць заходняга свету. Мы будзем не са–агрэсіўнымі, мы будзем агрэсарамі. Калі раптам нешта, Беларусь наша акупаваная. Мы не вінаватыя ў тым, што адбываецца.
Цалкам матэрыял:
У сваю чаргу Полк Каліноўскага таксама падкрэсліў неабходнасць выпрацоўкі агульнанацыянальнай стратэгіі супраціўлення, а Геральдычная рада “Пагоня” падтрымала гэтыя ініцыятывы як вырашальныя ў барацьбе за незалежнасць краіны. Усе арганізацыі згодныя з пазіцыяй КР: Беларусь акупаваная, і толькі актыўны супраціў можа вярнуць ёй свабоду.
Беларускае Радыё Рацыя






