BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

BelPol расследуе дапамогу Кітая ў справе абыходу міжнародных санкцый

Арганізацыя былых сілавікоў BelPol у сваім расследаванні прааналізавала дапамогу, якую Кітай надае рэжыму Лукашэнкі ў вытворчасці ўзбраенняў, кампанентаў боепрыпасаў і электроннага абсталявання, што выкарыстоўваюць для выканання дзяржаўных абаронных заказаў Расеі.

Аналіз грунтуецца на 55 крыніцах інфармацыі, з якіх 46 — непасрэдна дакументальныя доказы.

BelPol адзначае, што «рэжым Лукашэнкі сістэмна выкарыстоўвае кітайскія кампаніі для абыходу міжнародных санкцый, а кітайскае кіраўніцтва, ведаючы пра гэтыя схемы, нічога не робіць, каб іх спыніць».

У BelPol прыйшлі да высновы, што Кітай зрабіў істотны ўнёсак у развіццё беларускага вайскова-прамысловага комплексу і пастаўкі ўзбраенняў для расейскай арміі, а гэта робіць Кітай наўпроставым саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны.