Ініцыятыва “Белпол” працуе над вялікім дакладам аб тым, як улады рыхтуюцца да “выбараў”. У найбліжэйшыя тыдні ў сацсетках праекта апублікуюць падрабязнасці таго, якія будуць прыняты меры і законы.
Пра гэта кажа прадстаўнік арганізацыі Уладзімір Жыгар:
– Бліжэйшым часам арганізацыя «Белпол» прадаставіць вялікі аналітычны даклад, які будзе датычыцца самавыбараў Лукашэнкі, сілавых акцыяў карных службаў Лукашэнкі супраць беларусаў. Канешне ж, рыхтуецца і той жа самы ААЦ (Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку). ААЦ падрыхтаваў ужо нарматыўныя акты, якія ў выпадку чаго могуць дастаткова аператыўна запавольваць інтэрнэт. То бок усё рыхтуецца па максімуме.
Так званыя выбары прызначаны ў Беларусі на 26 студзеня наступнага году. Акурат 7 лістапада пачаўся збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя