BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Белсат» перастане быць незалежнай адзінкай

«Белсат» і ягоны расейскамоўны філіял «Вот так» пяройдуць пад кіраванне новай структуры — Цэнтар праграмаў для замежжа, паведаміў «TVP World» Міхала Бранятоўскага. «Telewizja Polska» 4 ліпеня прадставіла новы плян структуры тэлебачаньня, згодна зь якім будзе створаны Цэнтар праграмаў для замежжа. Пад яго кіраўніцтва пяройдуць каналы на замежных мовах, сярод якіх «TVP World», «Белсат» і ўсе яго філіялы. Аднак «TVP Polonia» і «TVP Vilnius» застануцца незалежнымі, адзначыў Міхал Бранятоўскі.

Такім чынам «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай, стаўшы адным з падразьдзяленьняў новай структуры. Акрамя беларускага «Белсату» і расейскага «ВОТ ТАК», будзе створаная ўкраінская рэдакцыя, якая пачне працу 1 сакавіка 2025 году. Фінансаваньне МЗС Польшчы замежных рэдакцыяў застанецца нязьменным.