Спецпасланнік ЗША на Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф заявіў выданню Bloomberg, што ён чакае, што поўнае спыненне агню ва Украіне будзе цягам двух тыдняў. У Саудаўскай Аравіі «у панядзелак або аўторак» (гэта значыць 24 або 25 сакавіка) адбудуцца далейшыя перамовы пра спыненне вайны ва Украіне, дадаў ён.

Дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Майк Волц заявіў, што дамовіўся па тэлефоне з дарадцам Пуціна Юрыем Ушаковым пра тое, што перамоўныя групы ЗША і Расеі сустрэнуцца ў Саудаўскай Аравіі бліжэйшымі днямі, каб абмеркаваць рэалізацыю частковага перамір’я ва Украіне.
Белы дом абвясціў, што “рух да міру пачнецца з энергетычнага і інфраструктурнага спынення агню і тэхнічных перамоў па ажыццяўленні чарнаморскага спынення агню, усёабдымнага спынення агню і трывалага міру. Гэтыя перамовы пачнуцца неадкладна на Блізкім Усходзе”.