BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Белы дом апублікаваў заяву па выніках прэс-канферэнцыі Трампа і Зяленскага

Асноўная частка апублікаванай заявы складаецца з дадатковых аргументаў да выказванняў, якія Трамп ужо агучыў падчас прэс-канферэнцыі. Называецца тэкст «Прэзідэнт Трамп і віцэ-прэзідэнт Вэнс выступаюць на баку амерыканцаў».

«Прэзідэнт Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс заўсёды будуць адстойваць інтарэсы амерыканскага народа і тых, хто паважае пазіцыю Злучаных Штатаў у свеце, і ніколі не дазволяць выкарыстоўваць амерыканскі народ у сваіх інтарэсах», — сказана напачатку заявы.

Далей у тэксце паўтараюцца цытаты Трампа і Вэнса з прэс-канферэнцыі:

  • «Дазвольце мне сказаць вам, што ў вас няма козыраў. З намі ў вас ёсць козыры, але без нас у вас няма ніякіх козыраў».
  • «Вы гуляеце з Трэцяй сусветнай вайной»
  • «Я даў вам «Джавеліны», каб знішчыць усе гэтыя танкі. Абама даў вам прасціны».
  • «У кастрычніку вы ездзілі ў Пенсільванію і праводзілі кампанію ў падтрымку апазіцыі». 

Пад кожную цытату Белы дом дадаў розны набор фактаў, у падмацаванне выказванняў.

Наша Ніва