BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Белы Дом паведаміў пра дамоўленасці з Украінай і Расеяй

Белы дом апублікаваў дзве заявы па выніках перамоў з расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі 23-25 сакавіка ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія).

Фота: lucky-photographer / istockphoto.com

У іх гаворыцца, што ЗША дамовіліся з Украінай і Расеяй забяспечыць бяспечнае суднаходства, выключыць прымяненне сілы і не дапускаць выкарыстання камерцыйных судоў у ваенных мэтах у Чорным моры. Злучаныя Штаты, як паведамляецца, дапамогуць аднавіць доступ Расеі да сусветнага рынку для экспарту сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў. Акрамя таго, бакі дамовіліся распрацаваць меры па рэалізацыі дамоўленасці аб забароне ўдараў па энергетычных аб’ектах.

Злучаныя Штаты пацвердзілі настойлівае патрабаванне прэзідэнта Дональда Трампа спыніць забойствы з абодвух бакоў ваеннага канфлікту як неабходны крок да дасягнення трывалага мірнага ўрэгулявання.