Злучаныя Штаты распрацоўваюць план патэнцыйнага змякчэння антырасейскіх санкцый. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Белы дом даручыў Дзяржаўнаму дэпартаменту і Міністэрству фінансаў падрыхтаваць спіс санкцый, змякчэнне якіх можа абмяркоўвацца на бліжэйшай сустрэчы ў рамках перамоваў з Масквой па паляпшэнні дыпламатычных і эканамічных адносін. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі амерыканскі чыноўнік і яшчэ адна крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Па дадзеных крыніц, у цяперашні час гэтыя ведамствы рыхтуюць прапанову па зняцці санкцый з асобных расійскіх юрыдычных і фізічных асоб, уключаючы некаторых алігархаў.
Як адзначае агенцтва, канкрэтны запыт Белага дома на такі дакумент падкрэслівае гатоўнасць Трампа і ягоных дарадцаў змякчыць санкцыі супраць Расеі ў рамках патэнцыйнай угоды з Масквой. Пакуль не ясна, чаго канкрэтна можа запатрабаваць Вашынгтон у абмен, піша Reuters.
Нагадаем, адмену санкцый Уладзімір Пуцін назваў адной з умоў пачатку мірных перамоваў з Украінай. Адміністрацыя папярэдняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўводзіла санкцыі супраць Расеі за яе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну з 2022 года.






