BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Белы дом сур’ёзна ўспрымае пагрозы Расеі адносна базы ў Рэдзікаве

«Мы сур’ёзна ўспрымаем пагрозы Расеі на адрас базы ў Рэдзікаве, але робім усё, каб гарантаваць бяспеку нашых жаўнераў у Еўропе», – заявіў у панядзелак прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі, паведамляе pap.pl.

Фота: pap.pl

Пры гэтым ён спаслаўся на словы прэс-сакратара МЗС Расеі Марыі Захаравай, якая на мінулым тыдні заявіла, што нядаўна адкрытая база супрацьракетнай абароны ў Рэдзікаве «ўключаная ў спіс першачарговых аб’ектаў для патэнцыйнага знішчэння», і што яе адкрыццё спрыяе росту ядзернай пагрозы.

Кірбі таксама ўпершыню публічна пацвердзіў, што ЗША дазволілі Украіне выкарыстоўваць балістычныя ракеты ATACMS у Расеі. Як ён заявіў, Украіна эфектыўна выкарыстоўвае гэтыя ракеты, «каб абараніць сябе пры вострай неабходнасці», і ў цяперашні час гэта датычыцца і раёнаў «у Курскай вобласці і вакол яе».