BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беспілотнік з Беларусі прыляцеў у Літву з выбухоўкай

Беспілотнік з Беларусі прыляцеў у Літву з выбухоўкай. Літоўскія спецслужбы выявілі, што ён нёс два кілаграмы выбуховага рэчыва.

Беспілотнік, які заляцеў на тэрыторыю Літвы. Фота: © Узброеныя сілы Літвы
Беспілотнік, які заляцеў на тэрыторыю Літвы. Фота: © Узброеныя сілы Літвы

Беспілотнік заляцеў з тэрыторыі Беларусі і ўпаў каля Коўна, але гэта быў расейскі дрон «Гербера». Падобна, што дрон з выбухоўкай патрапіў у беларускую паветраную прастору з Украіны, праляцеў праз усю Беларусь і апынуўся ў Літве.

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс паведаміў, што праінфармаваў хаўруснікаў Літвы пра інцыдэнт, а таксама напісаў кіраўніку NATO і папрасіў узмацніць супрацьпаветраную абарону краіны. Ён нагадаў, што з нагоды інцыдэнту Літва выказала  Беларусі пратэст.

Беларускае Радыё Рацыя