BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беспілотнікі атакавалі Маскву і Маскоўскую вобласць

Дзясяткі беспілотнікаў атакавалі Маскву і Маскоўскую вобласць, пашкоджаныя жылыя дамы — адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі, паведаміў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін напісаў у тэлеграме, што сілы супрацьпаветранай абароны нібыта знішчылі больш за паўсотні ўкраінскіх БЛА, якія ляцелі ў Маскву. З раніцы 11 сакавіка пра выбухі паведамлялі жыхары шасці раёнаў Масквы, паведамляе ASTRA. 

Акрамя Масквы, пра атаку БПЛА паведамілі жыхары Разані, дзе нібыта быў атакаваны ваенны аэрадром Дзягілева. Губернатар Разанскай вобласці Павел Малкоў у тэлеграме піша, што пацярпелых няма, жылыя дамы і абʼекты сацыяльнай інфраструктуры не пашкоджаныя. Украінскі бок не каментаваў гэтыя паведамленні.