BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Без перамоваў – вызвалім гістарычныя землі сілай»

Пра гэта прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў на пасяджэнні пашыранай калегіі Мінабароны РФ, паведамляе агенцтва ТАСС.

Здымак ілюстрацыйны. Пуцін падчас наведвання Курскай вобласці. Фота: Kremlin.ru
Здымак ілюстрацыйны. Пуцін падчас наведвання Курскай вобласці. Фота: Kremlin.ru

Ён сказаў, што мэты СВА («спецыяльнай ваеннай аперацыі», як у Расеі называюць вайну супраць Украіны) будуць дасягнутыя: «Мы хацелі б зрабіць гэта і ўстараніць першапрычыны канфлікту з дапамогай дыпламатыі, але, калі ж супрацьлеглы бок і яго замежныя заступнікі ад размовы па сутнасці адмовяцца, Расея даможацца вызвалення сваіх гістарычных зямель ваенным шляхам». Прэзідэнт Расеі выказаў падзяку кіраўніку Паўночнай Карэі за дапамогу ў баявых дзеяннях. Таксама Пуцін заявіў, што ракеты сярэдняй далёкасці «Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства да канца года.

«Гістарычнымі землямі» Расея традыцыйна называе тэрыторыі, якія калісьці заваявала і кантралявала Расейская імперыя. Згодна з такой дактрынай, Масква  выказвае прэтэнзіі на землі як мінімум двух дзясяткаў дзяржаў, у тым ліку Украіны і Беларусі.