“Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна”, – з таткім сцверджаннем выступіў вызвалены палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю выданню “Люстэрка”.

«Людзі пачалі проста не разумець уладу, а Лукашэнка стаў не іх прэзідэнтам. І гэта мы пачулі ў 2020 годзе. Тады стала выразна зразумела, што, калі захоўваць уладу такім драматычным чынам, як ён зрабіў, далей усё проста ператвараецца ў дыктатуру — меншасць трымае ўладу, яе бандай можна назваць, карумпаванай часткай ці праўладнай мафіяй», – адзначыў ён.
Па словах Бяляцкага, у 2020-м шмат хто галасаваў за Святлану Ціханоўскую, нават з тых сядзельцаў, з людзей вельмі далёкіх ад палітыкі, якія з вёсак і мястэчак: «таму перспектыў у гэтага рэжыму няма. Ну, а як гэта ўсё будзе змяняцца, пабачым»






