BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бяляцкі лічыць, што Еўропа не мусіць здымаць санкцыі з Лукашэнкі

Брытанская газета The Times апублікавала інтэрв’ю з заснавальнікам Праваабарончага цэнтра «Вясна», Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і былым палітзняволеным Алесем Бяляцкім.

Алесь Бяляцкі

Газета нагадвае, што ЗША паступова змякчалі свае гандлёвыя абмежаванні для Беларусі, якую калісці называлі «апошняй дыктатурай Еўропы», падчас перамоваў, што спрыялі вызваленню Алеся Бяляцкага разам з дзясяткамі іншых палітычных зняволеных.

Аднак самы вядомы праваабаронца краіны перакананы, што Вялікабрытанія і астатняя частка Еўропы не павінны рабіць тое самае. «Без палітычных і эканамічных санкцый мы засталіся б у турме. Толькі рэзкае пагаршэнне эканамічнага становішча Беларусі ў апошнія месяцы прымусіла ўлады шукаць выйсце. У рэжыму няма палітычных апанентаў, няма дэмакратычных журналістаў. Ён задушыў культурныя і моладзевыя ініцыятывы», – лічыць Алесь Бяляцкі