Дзяржсакратар ЗША сустрэўся з генсакам НАТА.

фота: epicenter.bg
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўзмоцніць сваю падтрымку Украіны на працягу некалькіх месяцаў да вяртання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта і паспрабуе ўмацаваць НАТА за гэты час. Такую заяву зрабіў Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас візіту ў штаб-кватэру НАТА ў Брусэлі, дзе ён сустрэўся з генсакам альянсу Маркам Рутэ, піша Reuters.
Паводле яго слоў, адміністрацыя працягне падтрымліваць Украіну, каб яна змагла або эфектыўна змагацца ў 2025 годзе, або весці перамовы з Расеяй “з пазіцыі сілы”.
Блінкен дадаў, што Байдэн “будзе выкарыстоўваць кожны дзень”, каб “умацоўваць гэты альянс”.
Акрамя таго, дзяржсакратар ЗША заявіў, што разгортванне паўночнакарэйскіх войскаў для дапамогі Расеі ў вайне супраць Украіны “патрабуе і атрымае цвёрды адказ”.
У сваю чаргу Рутэ акцэнтаваў, што “Расея не перамагла”:
“Відавочна, што мы павінны зрабіць больш, каб Украіна магла працягваць барацьбу, змагла максімальна адбіць расейскі наступ і перашкодзіць Пуціну дабіцца поспеху ва Украіне”.






