BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Бліжэйшым часам могуць працягнуцца баявыя дзеянні Ізраіля з Іранам”

Напрыканцы жніўня ці пачатку верасня – у такі бліжэйшы час могуць працягнуцца баявыя дзеянні Ізраіля з Іранам. Чакаецца другі раўнд канфлікту. У гэтым перакананая грамадзянка Беларусі і Ізраіля Одая Валховіч:

– У нас, як звычайна, некалькі франтоў. Фронт Сектара Газы – гэта магчымая здзелка, перамір’е на 60 дзён, па якой толькі ў першыя дні вызваляюцца два чалавекі, толькі на 50-ты дзень яшчэ 8 закладнікаў. Пакуль умовы не зусім зразумелыя, хто пагадзіцца, хто не. Сітуацыя з Іранам у нас крыху супакоілася, няма перастрэлак, зразумела, перамір’е.

Пакуль што паміж Іранам і Ізраілем дасягнутае бестэрміновае перамір’е. Вядома таксама, што кіраўнікі МЗС краін G7 заклікалі Ізраіль і Іран выконваць гэтае пагадненне пра спыненне агню.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Калаж: slovoidilo.ua