BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінцы і беларусы выходзяць на вуліцы Нью-Ёрку

Беларус Алесь Пазьняк, што жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі, наведвае акцыі ў ЗША і канстатуе, што паводзіны Трампа абудзілі ўкраінскую і беларускую грамаду.

Пасля сустрэчы 28 лютага двух прэзідэнтаў Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа, ужо 1 сакавіка ў цэнтры Нью-Ёрка на Манхэтане адбылася вялікая ўкраінская акцыя. Там былі і беларускія сцягі. Вядома, што ўкраінская дыяспара абураная тым, што адбылося. Але факт ёсць факт.

Па словах актывіста, на такія акцыі ходзяць прадстаўнікі як «новай», так і «старой» хвалі беларускай эміграцыі:

– Абсалютна розныя. Калі я бываю на такіх акцыях, спрабую размаўляць з землякамі, з беларусамі. Ёсць беларусы, якія прыехалі 2-3 гады таму. Ёсць беларусы, якія тут ужо 17-20 гадоў. Абсалютна розны кантынгент. Прысутнічаюць такія беларусы, якія імкнуцца да беларускай супольнасці. І ёсць беларусы, якія ўжо адарваліся ад гэтага.

Алесь Пазьняк упэўнены, што ЗША і Украіна ўсё роўна падпішуць пагадненне аб ваеннай дапамозе, але калі і якое яно будзе – пакажа час.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя