
Больш за сотню ізраільскіх грамадзянаў у палоне ХАМАСа. Па-ранейшаму канфлікт мае лакальны характар, але застаецца рызыка таго, што ў яго ўцягнуцца трэція краіны, – распавяла грамадзянка Ізраілю Вікторыя Чыкалодкаў:
– Стараюцца перадухіліць усімі сіламі, каб Ізраіль ваяваў лакальна з Сектарам Газу, каб іншыя ўдзельнікі ў гэта не ўступалі. Напрыклад, калі пачнецца сутыкненне ЗША з Іранам ці штосьці такога кшталту.
За апошнія дні былі прылёты ракет як з Емена, так і з Лівана. Ваенная аперацыя ў Сектары Газа працягваецца.
Беларускае Радыё Рацыя






