100 дзён Дональда Трампа на пасадзе мінула ўчора і з’явілася перспектывы імпічменту.
“Ён не змагаецца за Амерыку”. Так кажуць апазіцыйныя дэпутаты і абвінавачваюць 47-га прэзідэнта ЗША ў непаўнапраўных дзеяннях. Гэта першы спробы імпічменту зараз, але назіральнікі кажуць, што, напэўна, не апошнія. Хоць з гэтага нічога і не атрымаецца. А вось чаму, тлумачыць амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

– Зараз ён у вельмі бяспечным стане, і наступныя амаль што два гады пакуль не пройдуць выбары ў Кангрэс ЗША, дзе можа змяніцца большасць, і большасць могуць узяць дэмакраты. І наступныя два гады Трамп у вельмі бяспечным стане, у яго ёсць дзве Палаты, Вярхоўны суд. Менавіта таму ён так агрэсіўна сябе паводзіць. Таму што ў яго развязаныя рукі.
Дональд Трамп, прыгадаем – першы ў гісторыі ЗША прэзідэнт, якому двойчы аб’яўлялі імпічмент. Цяпер могуць распачацца чарговыя спробы гэтага працэсу. Першы імпічмент яму аб’явілі ў снежні 2019 года, аднак Сенат адмовіўся адхіляць яго ад улады. Пазней яшчэ 13 студзеня ў 2021 года Палата прадстаўнікоў ЗША галасавала за пазбаўленне ўлады Дональда Трампа.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






