На гэтым тыдні споўнілася 1000 дзён вайны ва Украіне. Падзеі, прысвечаныя тэрміну і закліканыя падтрымаць краіну, адбыліся ў розных гарадах.
Маштабную акцыю ў польскай сталіцы зладзіла і ініцыятыва “Еўрамайдан-Варшава”. Прадстаўніца арганізацыі Вікторыя Пагрэбняк распавяла нашай карэспандэнцы Марыне Савіцкай пра мерапрыемства і іншую цяперашнюю дзейнасць.

РР: На гэтым тыдні адбылася сумная гадавіна 1000 дзён вайны ва Украіне, як адзначалі?
Вікторыя Пагрэбняк: Гэта сапраўды вельмі трагічная дата для Украіны, але мы яе вырашылі шанаваць як надзвычай гераічную дату для Украіны, таму што Украіна не толькі тых 1000 дзён змагаецца з акупантам, але таксама 1000 дзён выжывае і 1000 дзён даводзіць усяму свету, што за тры, за чатыhs, за тысячу і нават за мільён дзён Расеz не зможа захапіць Украіну. Па-першае, хацелі ўшанаваць подзвіг тых, хто зараз укладае ўсю душу і цела, сваё жыццё ў перамогу Украіны. Але мы таксама хацелі паказаць той акцыяй і тым пратэстам, які мы арганізавалі, што свет далей з Украінай. І незалежна ад таго, гэта будзе 1000 дзён ці тры гады, ці некалькі дзён, усё адно салідарнасць будзе з намі.
Таму мы вырашылі арганізаваць сімвалічную акцыю з мастацкім перформансам, каб сабраць прыхільнікаў Украіны сярод польскіх арганізацый. Прыйшло вельмі шмат арганізацый нас падтрымаць. Гэта былі і арганізацыі, якія падтрымліваюць дэмакратыю, былі і экаабаронцы, была нават “Страйккобіт”. Вельмі файна, што прыходзяць тыя арганізацыі, якія пра нас памятаюць. Гэта быў досыць эмацыйны для ўсіх момант, таму што вельмі шмат палякаў прыйшло спантанна, таму што яны згадалі, што будзе нейкая акцыя, сказалі сваё слова. Прыйшоў Дамінік Ганчароўскі, ён публіцыст. Але ён таксама рабіў акцыю пра агульнапольскі байкот Leroy Merlin, калі яны яшчэ не агучылі, што выходзяць з Расеі. Быў таксама прадстаўнік у абарону дэмакратыі Яцэк Вішнеўскі. Ён досыць эмацыйна агучыў прамову. Вельмі багата было людзей, не зважаючы на дрэннае надвор’е, пачаўся снег з дажджом, было вельмі халодна, быў вецер. Так што ўсё выглядала, што сапраўды людзі былі неабыякавымі і ім сапраўды было важна адстойваць дэмакратычнасць і незалежнасць Украіны. І звычайна без мастацкага перформанса не абышлося.
РР: Адбылася гэтая падзея, але пры гэтым як вы наогул адчуваеце гэтую дату, што ідзе 1000 дзён вайна?
Вікторыя Пагрэбняк: Гэтыя 1000 дзён паказалі на колькі мы можам як грамадская супольнасць уплываць на рашэнні палітыкаў. Большасць валанцёраў нават не ўсвядамляла значнасць нашых дзеянняў, нашых заклікаў да ўлады.
Калі мы толькі пачыналі пратэсты ў першы дзень поўнамаштабнага ўварвання, мы на самой справе дамагаліся падтрымкі Украіны, каб вайна скончылася. Зараз мы разумеем, што вельмі рэальна грамадскім ціскам дасягнуць шмат якіх рэчаў. Мы можам прасіць не толькі пра падтрымку, а пра канкрэтныя рэчы. Пра тое, каб дазволілі выкарыстоўваць дальнабойную зброю, пра тое, каб Украіну прынялі датэрмінова ў Еўразвяз, НАТА. Гэта ўсё ў нашых сілах. І, напэўна, найбольшы запыт у нас – гэта зрабіць так, каб Украіне максімальна дапамаглі рэалізаваць галоўную яе мэту – застацца незалежнай і вярнуць усе свае тэрыторыі ад 1991 года.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






