BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 140 беспілотнікаў уначы атакавалі РФ

Ілюстрацыйнае фота. Фота: AFP

Больш за 140 беспілотнікаў уначы атакавалі Расею. Толькі пад Масквой былі збітыя 14 дронаў, — заяўляе Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі.

Найбольшая атака адбылася ў Бранскай вобласці — 72 дрона. Вядома пра загінулую жанчыну, пацярпелых і шматлікія разбурэнні.

Таксама расейскія дроны ноччу спрабавалі атакаваць Кіеў, але былі цалкам знішчаны СПА. Паветраная трывога доўжылася амаль 2 гадзіны.