BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 400 назіральнікаў прыедуць у Беларусь на «выбары»

Цэнтральная выбарчая камісія на 14 студзеня акрэдытавала 403 замежных назіральнікаў за так званымі «прэзідэнцкімі выбарамі» 2025 года.

Фота: ghu.by

Назіральнікі прадстаўляюць больш за 40 краін, сярод якіх 15 еўрапейскіх, таксама прадстаўлены дзяржавы Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі і “прасторы СНД”, гаворыцца ў паведамленні ЦВК.

Афіцыйна на выбарах – пяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Хоць ніхто не сумняваецца, што абвесцяць пераможцам Аляксандра Лукашэнку. Кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана.

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”. З 1996 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі адпаведнай дэмакратычным стандартам.

Беларускае Радыё Рацыя