У Днепрапятроўскай вобласці Украіны пасля расейскіх абстрэлаў без цяпла і водазабеспячэння застаецца больш за мільён абанентаў.

Рамонтныя працы працягваюцца. Аб’екты сацыяльнай і крытычнай інфраструктуры працуюць на рэзервовых крыніцах. Тым часам Вялікабрытанія пацвердзіла перадачу Украіне 13 сістэм СПА Raven. Яны прызначаны для барацьбы з беспілотнікамі, самалётамі і верталётамі паблізу лініі фронту.
Таксама брытанскі бок пачаў пастаўку ва Украіну комплексаў Gravehawk, якія
абараняюць ад дальнабойных удараў энергааб’екты і вялікія гарады.
Беларускае Радыё Рацыя






