На сітуацыю на Бліжнім Усходзе пакуль што мала паўплывалі выбары ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Больш за тое, пераслед габрэяў у Еўропе выходзіць на новы ровень, – перакананы грамадзянін Беларусі і Ізраіля Максім Дасюкевіч:
-Я думаю, што і далей Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Ізраіль. І асабіста нічога не зменіцца. Але большасць ізраільцян лічаць, што ўсё ж такі Трамп – гэта найлепшы варыянт для ізраільцян.
Бягучы палестына-ізраільскі канфлікт доўжыцца ўжо больш за год і 1 месяц. Звыш 100 ізраільскіх закладнікаў знаходзяцца ў палоне ХАМАС. На ліванскай мяжы працягваюцца абстрэлы.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя.