BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Большасць свету гатовыя нам дапамагаць”

ЗША не хацелі адыходзіць ад пачатковага тэксту мірнага плана, перамовы з украінскім бокам у Жэневе былі напружанымі, — піша выданне  Politico са спасылкай на ўласныя крыніцы. «Аднак украінцы працягвалі паказваць на непрымальныя часткі плана, і ў выніку былі ўнесены  змены», — сказаў суразмоўца выдання. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

Учора, 24 лістапада, у звароце да ўкраінцаў Зяленскі падвёў вынікі сустрэчы ў Жэневе:

– Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі. Сёння наша дэлегацыя вярнулася з Жэневы пасля перамоў з амерыканскім бокам ды еўрапейскімі партнёрамі. І цяпер пералік неабходных крокаў для заканчэння вайны можа стацца працаздольным. Пасля Жэневы пунктаў менш ужо, не 28, і шмат чаго выпраўлена ў гэтых межах. Яшчэ ёсць над чым папрацаваць усім разам. Вельмі няпроста зрабіць фінальны дакумент, і трэба зрабіць усё годна. І мы цэнім, што большасць свету гатовыя нам дапамагаць.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што  Украіна ніколі не будзе перашкодай для міру, а ўкраінцы заслугоўваюць годны мір.    

Беларускае Радыё Рацыя