Украіна павінна атрымаць рэальныя гарантыі бяспекі ад Захаду, інакш вайна завершыцца “трыумфам” Пуціна. Пра гэта піша былы прэм’ер Брытаніі Борыс Джонсан у сваёй калонцы для Daily Mail.

Ben Shread/Wikimedia Commons
Джонсан падкрэслівае, што зараз менавіта той момант, калі Захад павінен “шакаваць Пуціна сілай сваёй рашучасці”. І менавіта новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп здольны зрабіць гэта.
“У яго ёсць менавіта тая мужнасць, якая зараз неабходна, у гэты крытычны момант, каб супрацьстаяць Пуціну”, – лічыць экс-прэм’ер Брытаніі.
Пры гэтым ён падкрэслівае, што ніякія тэрытарыяльныя кампрамісы не спыняць вайну, “не толькі таму, што было б у прынцыпе няправільна аддаваць украінскую зямлю захопніку, але і таму, што гэта вайна не ў асноўным з-за тэрыторыі”. Паводле яго слоў, пытанне не ў зямлі, а ў будучыні Украіны – ці будзе яна часткай Захаду ці зноў трапіць пад кантроль Крамля.






