BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Браць прыклад варта з краін, якія ў Еўразвязе”

У Аляксандра Лукашэнкі і перадвыбарчая кампанія была пабудаваная на сувязях з Расеяй. І рэферэндум 1996 года быў прысвечаны працягу палітыкі русіфікацыі. Пра гэта згадаў адказны за пытанні юстыцыі ў Народным Антыкрызісным Упраўленні Міхаіл Кірылюк

Да чаго прывяла такая стратэгія, распавёў дзеяч:

–  Расея, на якую абапіраўся Лукашэнка ўвесь час, развязала самую агрэсіўную, змрочную, тэрарыстычную вайну ў рэгіёне, пакрыла сябе ганьбай, выкарыстала тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну, зараз трапіла пад санкцыі, уцягнула Беларусь за сабой Беларусь пад санкцыі. Вось вынікі стаўкі на такога ўсходне-эканамічнага партнёра.

“Браць прыклад варта з краін, у якіх атрымалася ўвайсці ў Еўразвяз і НАТА. Тут бізнэс працуе, тут спакойна і бяспечна”, – дадаў Міхаіл Кірылюк.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя