BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Брухан: Слуханні АПК – пацвярджэнне ўплыву КР на фармаванне Кабінету

15 ліпеня адбылося чарговае агульнае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. На паседжанні абмяркоўвалі праект палажэння па арганізацыі слуханняў АПК, а таксама вылучэнне кандыдатуры Алісы Рыжычэнкі на пасаду прадстаўніцы АПК па эканоміцы і фінансах.

Спікер КР Арцём Брухан адзначыў, што гэтая сесія стала паказальным прыкладам, як КР уплывае на фармаванне Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК):

-Добры прыклад таго, што КР уплывае на фармаванне Аб’яднанага пераходнага кабінету. Слуханні адбудуцца, будуць справаздачыцца як прадстаўнікі, потым выступіць Святлана Ціханоўская, і кожная фракцыя будзе мець права задаць пытанне. Потым адбудзецца галасаванне: прыняць справаздачу АПК ці не прыняць.

Таксама Брухан падкрэсліў, што КР сочыць за хадой расследавання па факце знікнення экс‑спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай:

Няма нічога новага, ніякай інфармацыі, на жаль, акрамя версіяў, якія цыркулююць у СМІ. Афіцыйнай інфармацыі ніякай няма. Пакуль вядзецца гэтае расследаванне, яно закрытае, новай інфармацыі пакуль не дае польскі бок, які займаецца непасрэдна гэтай крымінальнай справай.

Арцём Брухан пацвердзіў, што слуханні АПК адбудуцца 7–8 жніўня, напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь”. Гэта дае магчымасць падрыхтаваць актуальная рэкамендацыі і прыцягнуць шырокую ўвагу да вынікаў слуханняў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя