Вялікабрытанія дае Украіне найбуйнейшы ў гісторыі пакет ваеннай дапамогі, заявілі ў брытанскім Мінабароны.
“Разам з ваенным фінансаваннем у памеры 500 млн фунтаў стэрлінгаў Вялікабрытанія дае жыццёва важнае абсталяванне”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Гаворка ідзе пра 4 мільёны боепрыпасаў, больш за 1600 ракет і 400 транспартных сродкаў, уключаючы 160 аўтамабіляў Husky.